Беларуская Служба

У выніку ракетнага ўдару расіян ва Украіне загінулі 20 чалавек – захопнікі абстралялі найбольшую ў краіне дзіцячую бальніцу

08.07.2024 12:49
      . , 8  2024
Жыхары Кіева расчышчаюць руіны пасля расійскага ўдару. Кіеў, 8 ліпеня 2024 года фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што вядома аб сямі загінулых і 25 пацярпелых у выніку расійскай ракетнай атакі па Кіеве, а агулам ва Украіне – каля 20 загінулых і 50 пацярпелых у выніку ранішніх ракетных удараў расійскіх захопнікаў.
Расіяне нанеслі ўдар у тым ліку па дзіцячай бальніцы «Ахматдзет» – найбольшай у краіне.

Акрамя Кіева, захопнікі ўдарылі па Дняпры, Крывым Рогу і Данецкай вобласці.
Раней украінскія СМІ паведамілі, што расіяне атакавалі Кіеў гіпергукавымі крылатымі ракетамі «Кінжал». У горадзе раздаваліся магутныя выбухі. Абломкі ракет упалі ў сямі раёнах горада.

вс